|
Горшыя забудоўшчыкі ў Брэсце |
|
|
|
На сайце Менскага гарадскога выканаўчага камітэта апублікаваны "Пералік нядобрасумленных арганізацый". Пералік арганізацый заказчыкаў, не выконваючых у поўнай меры і якасна свае абавязальніцтвы па будаўніцтве і ўводу жылых хат, складае 17 прадпрыемстваў, У спісе значыцца і адно прадпрыемства, якое звязана з Брэстам. Гэта СООО «Кравира».
Пад такім жа юрыдычным назовам з прыстаўкай Да, працуе ў Брэсце вядомы дыска-бар "Zio Pepe". І калі для Брэсцкай "Кравиры і Да" будаўнічы бізнэс-непрофільны і ўключэнне ў пералік "матчынай фірмы" ніяк не адаб'ецца на дзелавой рэпутацыі, то для ТАА "Аблічча" сітуацыя значна сур'ёзней. Нажаль, прадпрыемства патрапіла ў другую частку пераліку. Прадпрыемства ТАА "Аблічча" уключана ў спіс падрадных арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва з парушэннем нарматыўных тэрмінаў і з нізкім узроўнем якасці прац. На сайце арганізацый ніякіх каментароў з нагоды трапленні ў пералік мы не выявілі. На сайце "Аблічча" у падзеле "Будучыя праекты" прысутнічаюць 3 аб'екта будаўніцтва, звязаныя з Менскам. Аднак з-за якога прадпрыемства ўключылі ў пералік, няясна. Трапленне ў пералік невялікая трагедыя, але магчымы штуршок перагледзець сістэму працы прадпрыемстваў. Застаецца зазначыць, што найбольшым прадстаўніцтвам у пераліку адзначыўся Бабруйск, і то што Брэсцкія прадпрыемствы штурмуюць сталічныя рынкі заслугоўвае павагі, нават калі не заўсёды ўсё атрымоўваецца
e-brest.net |