|
96 чальцоў сямі партый зарэгістраваныя кандыдатамі ў Брэсце |
|
|
|
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых рад у Брэсцкай вобласці зарэгістравана 96 чальцоў сямі палітычных партый, піша БЕЛАПАН.
Зарэгістраваныя кандыдатамі 45 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі, 22 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 13 — Партыі БНФ, 10 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", чатыры — Аб'яднанай грамадзянскай партыі, па адным — Беларускай аграрнай і Ліберальна-дэмакратычнай партый, паведаміў начальнік галоўнага кіравання арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксандр Каляда.
Па ім словам, усяго ў вобласці падавалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых рад 3.700 чалавек, восем — адклікалі дакументы, было адмоўлена — 30. Найболей частыя чыннікі адмовы — няпэўныя звесткі ў дэкларацыі аб прыбытках і парушэнні пры зборы подпісаў.
Усяго прайшлі рэгістрацыю кандыдатамі 3.662 прэтэндэнта на дэпутацкія мандаты. З іх 1.971 (53,8%) — дзеючыя дэпутаты. |