|
19 марта ў абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца «Бардаўская важданіна». У канцэрце маюць намер выступіць бард-дуэт з Менска «Эспедиция-А»: Сяргей Антонаў і Вадзім Мезецкий.
Сяргей Антонаў піша песні на вершы розных паэтаў, у апошнія гады захоплены паэзіяй Янкі Купалы. Класічнай аўтарскай песняй заразіўся, працуючы інструктарам у турыстычнай фірме. Вадзім Мезецкий – дыпламант некалькіх беларускіх, усерасійскіх і міжнародных фэстаў аўтарскай песні, піша музыку на ўласныя вершы. У лютым 2009 творчыя шляхі бардаў перасекліся ў праекце «Экспедыцыя-А». У «Важданіны» прымет удзел і маскоўскі бард Аляксандр Сафронаў. Папулярны выканавец песень для душы, Сафронаў вядомы ў расійскай сталіцы і як кіраўнік выдавецкага праекту «Руды верасень». Канцэрт пачнецца ў 19.00.
Таццяна Гусева |