|
Ва ўчастковыя выбаркамы Брэстчыны высунута 75 прадстаўнікоў апазіцыйных партый |
|
|
У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі высунулі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя рады, якія пройдуць 25 красавіка.
Як паведаміў БЕЛАПАН старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Масловский, іх структура высунула 14 актывістаў (з іх 13 у Брэсце), Партыя БНФ — 28 (19), Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 26 (16), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 7 (7).
«Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій — адзін з важных паказчыкаў празрыстасці выбараў. Менавіта тут ідзе падлік галасоў выбарнікаў. Як паказалі мінулыя выбарчыя кампаніі, прадстаўнікоў апазіцыйных партый у гэтыя камісіі не ўключаюць. Як будзе на цяперашніх выбарах, пазнаем пасля 7 сакавіка», — заявіў Масловский. |