|
Раздзел афіцыйных прафзвязаў увайшоў у брэсцкую вертыкаль |
|
|
Аб гэтым паведаміла афіцыйная абласная газета "Світанак". Распараджэнне аб прызначэнні Мікалая Басалая, шэфа абласных прафзвязаў, адным з 13 чальцоў абласнога выканаўчага камітэта падпісаў кіраўнік абласной "вертыкалі" Кастусь Сумар.
Юрыст Ігар Кобалик сказаў Еврорадио: "Улады кажуць, што прафзвяз незалежны ад улады і ён абараняе інтэрасы працоўных. А вось гэтая пастанова відавочна сведчыць аб тым, што хлусня гэта ўсё, калі губернатар прызначае чальцом выканкама прадстаўніка нібы незалежнай структуры".
У сваё час Мікалай Басалай уваходзіў у так званую "наменклатуру", быў кіраўніком выканаўчай улады розных узроўняў. |