| Г.Васілевіч прапаноўвае кантраляваць |
|
|
|
Г.Васілевіч прапаноўвае кантраляваць, куды ўладкоўваюцца працаваць былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць неабходным узмацніць кантроль за тым, куды працаўладкоўваюцца былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў пасля звальнення. "Трэба стварыць камісію пры адміністрацыі прэзідэнта, якая бы ажыццяўляла кантроль за тым, на якую працу ідуць супрацоўнікі праваахоўных органаў пасля сыходу ў адстаўку", заявіў Г.Васілевіч у Менску падчас канферэнцый па ўдасканаленні дзейнасці праваахоўных, кантрольных і іншых дзяржаўных органаў, звязанай з выяўленнем, папярэджаннем і спыненнем карупцыйных злачынстваў. У дадзенай сувязі генпракурор адзначыў, што ў яго ўзнікаюць пытанні ў сувязі з тым, "у якія структуры ўладкоўваюцца працаваць некаторыя былыя супрацоўнікі, звольненыя з сістэмы МУС і пракуратуры". "Карысна, каб у штогадовай дэкларацыі службоўцы паказвалі звесткі аб кантактах з дзелямі структурамі, каб гэтыя кантакты былі вядомыя і празрыстыя", падкрэсліў генпракурор. |
| < Пред. | След. > |
|---|



